У пятнiцу надвор’е ненадоўга палепшыцца, паменшыцца воблачнасць, спынiцца дождж, толькi ўдзень месцамi ў Брэсцкай i Гродзенскай абласцях магчымыя невялiкiя летнiя кароткачасовыя дажджы. Адразу пацяплее i тэмпература паветра будзе дасягаць 23—28, а па поўднi краiны — да 30 градусаў.

Аднак ужо ў суботу—нядзелю да нас зноў вернецца няўстойлiвае надвор’е. У суботу павялiчыцца воблачнасць i месцамi пройдзе дождж, якi ўжо ў нядзелю будзе гаспадарыць амаль па ўсёй тэрыторыi краiны. Тэмпература паветра ў выхадныя ўдзень будзе 18—24 градусаў, на поўднi — да 26 градусаў, уначы — 10—16 цяпла.

Даволi моцны лiвень назiраўся ў сталiцы ў аўторак, калi за 3 гадзiны выпала каля 40 працэнтаў лiпеньскай нормы ападкаў. Разам з тым гэты дождж амаль не здзiвiў спецыялiстаў. Рэкардсменам месяца застаецца лiвень, якi быў у ноч на 6 лiпеня ў Ганцавiчах, калi выпала 110 працэнтаў месячнай нормы ападкаў, што адпавядала таму, калi на квадратны метр вылiць 100 лiтраў вады.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?