У чацьвер на Першым нацыянальным канале Беларускага радыё праходзiць тэматычны дзень, прысвечаны развiццю беларуска‑кубiнскiх адносiнаў.

На працягу дня ў iнфармацыйных i грамадска‑палiтычных праграмах выступяць прадстаўнiкi дыпламатычных мiсiй абедзвюх краiн, а таксама парламентарыi, псiхолагi, эканамiсты, навукоўцы, прадстаўнiкi грамадскiх арганiзацый, ветэраны. У эфiры перадач «Радыёфакт», «Пастфактум», «Актуальны мiкрафон», «Падзеi: факты i каментарыi» прагучаць каментарыi наконт развiцця палiтычнага дыялогу памiж дзвюма дзяржавамi, супрацоўнiцтве ў Руху недалучэння, узаемнай падтрымцы на мiжнароднай арэне.

Пабрацiмскiя сувязi Мiнска i Гаваны — тэма перадачы «Сёння i заўтра», а аб маладзёжным фестывальным руху раскажуць у праграме «Адкрытая пляцоўка» прадстаўнiкi беларускiх маладзёжных арганiзацый. Пра традыцыi i звычаi кубiнскага народа, асаблiвасцi нацыянальнай кухнi ў рамках «Сямейнага радыё» раскажуць слухачам самi кубiнцы, якiя пражываюць у Беларусi. А з лiтаратурай, музыкай, гiсторыяй Кубы пазнаёмяць аўдыторыю даследчыкi ў перадачы «Культурная прастора». У тэматычных канцэртных праграмах прагучаць песнi i музыка жыхароў далёкага вострава...

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?