Айрам Айліслі

Прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў падпісаў у чацвер распараджэнне пра зняццё з аўтара рамана «Каменныя сны» Акрама Айліслі звання «народнага пісьменніка». 75-гадовы пісьменнік таксама пазбаўлены дзяржаўнай пенсіі.

Раман «Каменныя сны», які апісвае напад на армян ў Баку ў снежні 1989 года, выклікаў шырокі рэзананс у Баку. У адрас пісьменніка прагучалі абвінавачванні ў неаб’ектыўнасці ў скажэнні гістарычных фактаў.

У гутарцы з Азербайджанскай службай Бі-бі-сі Акрам Айліслі сказаў, што пазбаўленне звання «народнага пісьменніка» стала для яго нечаканасцю, але ад рашэння нясе «духам 30-х гадоў».

«Грунт для гэтага рыхтаваўся як у 1930-я гады з лістамі ад народа. Я не мог сабе ўявіць, што гэта здарыцца. Вольнае слова гарантуецца канстытуцыяй», — сказаў пісьменнік.

У пачатку лютага, група маладых людзей, у знак нязгоды з раманам, спаліла перад домам Айліслі фатаграфіі пісьменніка.

Раман «Каменныя сны» быў апублікаваны ў мінулым годзе на расійскай мове ў часопісе «Дружба народов».

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?