Нацыянальнае агенцтва інвестыцый і прыватызацыі (НАІП) сумесна з камандай фінансавага саветніка завяршыла падрыхтоўку да прыцягнення стратэгічных інвестараў ААТ «Конфа» і ААТ «Мінскі маргарынавы завод», якія ўдзельнічаюць у пілотным праекце прыватызацыі.

У якасці каманды фінансавага саветніка выступаюць прадстаўнікі ЗТАА «Эрнст энд Янг», СТАА «Эрнст энд Янг Юрыдычныя паслугі» і юрыдычнай групы «Алейнікаў і партнёры».

Супрацоўнікі агенцтва і эксперты «правялі фінансавую, аперацыйную і юрыдычную дыягностыку гэтых прадпрыемстваў, ацэнку бізнесу ў адпаведнасці з беларускімі і міжнароднымі стандартамі, трансфармацыю справаздачнасці ў адпаведнасці са стандартамі МСФС, аналіз інвестыцыйных рызык і інш.».

З улікам праведзенага аналізу наяўнага становішча прадпрыемстваў і ацэнкі кошту дзяржаўных пакетаў акцый выпрацавана стратэгія пошуку стратэгічных інвестараў,
адзначае прэс-служба НАІП.

«Такім чынам, агенцтва сумесна з фінансавым саветнікам пачынаюць непасрэдна пошук інвестараў, — гаворыцца ў прэс-рэлізе. — Гэтая праца будзе ўключаць прамыя кантакты фінансавага саветніка з патэнцыяльнымі інвестарамі, а таксама інфармацыйную кампанію ў замежных і нацыянальных СМІ з мэтай пашырэння кола прэтэндэнтаў і забеспячэння празрыстасці працэсу пошуку стратэгічных інвестараў».

Пілотны праект прыватызацыі рэалізуецца НАІП пры садзейнічанні Сусветнага банка.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?