Указам №48 ад 31 студзеня 2013 г. унесены змены ў асобныя заканадаўчыя акты, якія рэгулююць цэнаўтварэнне.

У прыватнасці,

адменена дзяржаўнае рэгуляванне цэн на кампрыміраваны прыродны газ і звадкаваны газ для запраўкі аўтамабіляў.

Як адзначаецца ў афіцыйным каментары Міністэрства эканомікі, гэтая мера стане «дадатковым стымулам для развіцця сеткі аўтамабільных газанапаўняльных кампрэсарных станцый, аўтамабільных газазаправачных станцый, а таксама адпаведнай сэрвіснай інфраструктуры».

Указ №48 уступае ў сілу 5 мая 2013 года

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?