Праваабаронца Таццяна Равяка вырашыла нагадаць у сваім Фэйсбуку, што хутка сканчваецца чарговы тэрмін зняволення Васіля Парфянкова.

– Неяк усе пра тое забыліся, вось я і вырашыла нагадаць, – паведамiла «Салiдарнасцi» праваабаронца. – Можа больш людзей прыедзе яго вітаць на волі.

На думку суразмоўцы,

падстаў для далейшага знаходжання за кратамі ў палітвязня няма.

– Аб’ектыўна перашкодай мог стаць працяг тэрміну ўтрымання, як гэта зрабілі са Змітром Дашкевічам, але гэтага не адбылося, – падкрэсліла Таццяна Равяка. – Ва ўмоўна-датэрміновым вызваленні яму адмовілі, калі была такая магчымасць,

але 9 лютага роўна паўгады, як Васіль паехаў у Баранавічы, у арыштны дом, адбываць свой тэрмін.
Я не бачу аб’ектыўных перашкодаў да яго своечасовага вызвалення. Так што хутка адным палітзняволеным у Беларусі стане меней.

* * *

Нагадаем, што фігурант справы 19 снежня 2010 году Васіль Парфянкоў быў паўторна абвінавачаны ў парушэнні ўмоў прэвентыўнага нагляду і зноў арыштаваны на тэрмін ў 6 месяцаў. Вымову хлопцу вынес суддзя Сяргей Бандарэнка, які асудзіў на 4 гады зняволення Алеся Бяляцкага.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?