На вытворчым торфапрадпрыемстве «Усяж» (Смалявiцкi раён) назапасiлi торфабрыкетаў больш за 2 тысячы тон. Пры гэтым ёмiстасць складоў прадпрыемства для захоўвання торфабрыкетаў складае тысячу тон. Астатняе захоўваецца пад адкрытым небам, што не лепшым чынам адбiваецца на яго якасцi. «Нiкому не патрэбнае наша мясцовае палiва, хоць гэтак настойлiва заклiкаюць яго выкарыстоўваць», — гаворыць кiраўнiк торфапрадпрыемства Пётра Слесарчык.

Як адзначыў намеснiк генеральнага дырэктара вытворчага аб’яднання «Белпалiвагаз» Вiтольд Варано, гэта сiтуацыя характэрная для ўсiх торфазаводаў краiны. Калi звычайна iх запасы летам не перавышалi 3—5 тысяч тон, то сёлета яны вагаюцца ў межах 12—15 тысяч тон.

Карацей кажучы, нягледзячы на заклiкi да шырокага выкарыстання мясцовых вiдаў палiва, асаблiвага запалу ў гэтай справе, сапраўды, не назiраецца.

Паводле «Звязды»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0