Беларуская чыгунка на 14 лютага прызначыла дадатковы цягнік № 627/628 з Мінска ў Гродна.
Дадатковы цягнік паедзе ў Гродна для дастаўкі заўзятараў на матч 1/16 фіналу Лігі Еўропы БАТЭ -«Фенербахчэ».
Цягнік адправіцца са станцыіМінск-Пасажырскі ў 12:34 і прыбудзе ў Гродна ў 19:11. У адваротным кірунку ён пройдзе 15 лютага ў 0:10 і прыбудзе ў сталіцу ў 6:48.
Састаў будзе сфарміраваны з 10 плацкартных і 1 купэйнага вагона і зможа перавезці больш за 500 заўзятараў.
Усе квіткі на дадатковы цягнік № 627/628 выкупляе футбольны клуб «БАТЭ».