Ідэолаг Вадзім Гігін узяў удзел у дыскусіі разам з журналістамі Малішэўскім і Быкоўскім.

Ідэолаг Вадзім Гігін узяў удзел у дыскусіі разам з журналістамі Малішэўскім і Быкоўскім.

У дыскусіі ўзялі ўдзел блогер Малішэўскі, журналіст Быкоўскі і ідэолаг Гігін (злева направа).

У дыскусіі ўзялі ўдзел блогер Малішэўскі, журналіст Быкоўскі і ідэолаг Гігін (злева направа).

У раскошнай зале «Еўропы» сабралася сотня чалавек.

У раскошнай зале «Еўропы» сабралася сотня чалавек.

Вадзім Гігін.

Вадзім Гігін.

У раскошнай зале «Еўропы» сабралася сотня чалавек.

У раскошнай зале «Еўропы» сабралася сотня чалавек.

Віктар Малішэўскі.

Віктар Малішэўскі.

Паўлюк Быкоўскі.

Паўлюк Быкоўскі.

Юрый Зісер.

Юрый Зісер.

Грамадскае аб’яднанне «Ліберальнаму клуб» ужо не першы год ладзіць дыскусіі на розныя актуальныя тэмы. Але, мусіць, упершыню да мерапрыемства была прыцягнутая такая вялікая ўвага.

Штука ў тым, што ў дыскусіі «Як пераадолець інфармацыйную вайну ў СМІ дзеля будучага Беларусі» пагадзіўся паўдзельнічаць галоўны рэдактар «Беларускай думкі», ідэолаг Вадзім Гігін. Рэдка ўзнікае магчымасць весці палеміку з прадстаўніком улады.

Апанентамі Гігіна на дыскусійнай панэлі былі пазначаныя журналіст і блогер Віктар Малішэўскі і журналіст тыднёвіка «Беларусы і рынак» Паўлюк Быкоўскі. На справе ж ахвотных далучыцца да абмеркавання аказалася нашмат болей.

Сустрэча праходзіла ў раскошнай канферэнц-зале гатэля «Еўропа». Паслухаць выступоўцаў сабралася каля сотні чалавек, давялося нават прынесці дадатковыя крэслы. А нехта так і прастаяў усю сустрэчу.

Дырэктар па даследаваннях «Ліберальнага клуба» Яўген Прэйгерман адразу сказаў, што гэта будзе нават не дыскусія, а «шчырая размова».

Найперш спадар Прэйгерман запытаўся ў Малішэўскага, Быкоўскага і Гігіна, ці ёсць сапраўды ў нас інфармацыйная вайна і хто ў гэтым вінаваты.

«Не думаю, што людзі на вуліцах пагодзяцца, што ідзе інфармацыйная вайна», — адразу зазнчыў Малішэўскі. Пасля чаго скіраваў размову не ў бок канфрантацыі, а якасці.

«Калі запытаецеся ў журналістаў, чаму ў СМІ няма аналітычнай працы, то вам скажуць, што бракуе экспертаў. Вельмі многія журналісты недзяржаўных СМІ перакананыя, што сапраўднай журналістыкі быць не можа. Таму займаюцца толькі рэакцыяй на падзеі. Я палічыў, колькі прэзідэнт на апошняй прэс-канферэнцыі задаваў пытанняў сабе і колькі яму задавалі журналісты. Дык прэзідэнт сабе задаваў больш», — сказаў Віктар Малішэўскі.

«Я не думаю, што гэта паўнавартасная інфармацыйная вайна», — фактычна пагадзіўся з Малішэўскім Быкоўскі.

Тым не менш, ён сказаў, што барыкаднае мысленне існуе: «Мне хацелася б лічыць маю газету проста незалежнай, але многія чыноўнікі яе ўспрымаюць «апазіцыйнай». Мне не падабаецца падзел на «чэсных» і «нячэсных». Здаецца, што ёсць падзел на журналістаў і нежурналістаў».

«Нядаўна давялося сустракацца з амерыканскімі студэнтамі, дык яны папыталіся, а чым ваша сітуацыя розніцца ад Польшчы, дзе таксама ёсць спрэчка між Gazeta Wyborcza і Rzeczpospolita. У нас ёсць інфармацыйнае супрацьстаянне. У вайну яно перарастае падчас выбараў», — так лічыць Вадзім Гігін.

Ён нават стаў пералічаць сімптомы, якія гавораць аб гэтай вайне. Праўда, без канкрэтных прыкладаў. «Выкарыстоўваецца мова нянавісці (для цкавання нейкага чалавека, нагнятання сітуацыі). Адна з праблем, што часам не журналісты ўплываюць на меркаванні, а мова форумаў, якая прыходзіць у журналістыку. У нас партыі і палітычныя сілы неразумна дзяліць на нейкія накірункі, левыя ці правыя. Ёсць тыя, што за ўладу і тыя, што супраць. Тое самае са СМІ. Хаця тут сярэдняя праслойка большая.

У нас няма ў БСЖ ніводнага палітыка, а ў БАЖ — цэлая плеяда палітыкаў. Яркі прыклад — Ірына Халіп. Мяне хвалюе ўзмацненне «мовы нянавісці», навешвання цэтлікаў».

Магчыма, ён меў на ўвазе турэмныя зняволенні Пачобута і тэрмін «пятая калона».

Яўген Прэйгерман расказаў гісторыю, што таксама запрашаў на дыскусію рэдактара «Советской Белоруссіі» Паўла Якубовіча, але той адмовіўся ўдзельнічаць у такім фармаце, паабяцаўшы зрабіць нешта падобнае ў сваёй рэдакцыі. У Якубовіча Прэйгерман быў у той дзень, калі з’явілася нататка на радыё «Свабода», што рэдактар «СБ» адмаўляецца ўзначальваць узбуйненае за кошт іншых газет выданне. Якубовіч абураўся, што журналіст «Свабоды» Глод не прыйшоў да яго і не папытаўся, ці праўда гэта.

«Дык будзе ўзначальваць ці не?» — сустрэчнае пытанне ад Малішэўскага.

«Я, калі шчыра, не зразумеў», — паціснуў плячыма Прэйгерман.

За выпадак з Якубовічам зачапіўся Гігін, які цяпер стаў прыводзіць прыклады. Найперш сітуацыю з Вікторыяй Паповай. «Журналіст Лукашук павёў сябе мярзотна. Цяпер сітуацыя, якая разгортваецца з Аверкавым. Мы ж не адсочваем, хто куды пайшоў з недзяржаўных СМІ. Мне гэта глыбока па барабане».

Тут ёсць лукаўства. Варта хаця б успомніць скандальны фільм на БТ аб сябрах Беларускай асацыяцыі журналістаў.

«Калі журналісты будуць выконваць усе патрабаванні, то яны ўвогуле нічога не выпусцяць», — кажа Малішэўскі. Ён прывёў лакальны прыклад, як журналісты некалі тэлефанавалі ў інстытут «Сосны», каб атрымаць каментар, ці ўзрос узровень радыяцыі ў Мінску. Там прапанавалі напісаць афіцыйны запыт, на які яны адкажуць у вызначаны час.

Даўшы выказацца заяўленым выступоўцам, слова таксама ўзялі і іншыя госці. «Усе зразумелі, што

інфармацыйная вайна — гэта паміж дзяржаўнымі і недзяржаўнымі СМІ. Гэта не так. Гэта барацьба паміж прафесіяналамі і непрафесіяналамі», — гаворыць уладальнік tut.by Юрый Зісер.

«Колькі на мяне бруду вылілі.

Пачытаеш некаторых, дык усе агенты КДБ, апроч Саннікава. Іншых пачытаеш — усе агенты, хто жыве ў Беларусі.
Некалі быў загаловак «Скоцкае вяселле». Такога быць не можа».

Спадар Зісер таксама закрануў такое пытанне, як адсутнасць рынку СМІ. «70 мільёнаў даляраў — гэта не рынак. Многія з’язджаюць не таму, што ім нешта не даюць казаць, а праз грошы. Дзяржаўным СМІ таксама не даюць інфармацыю і просяць перазваніць праз месяц. Рэкламы не будзе, пакуль не ўзрасце доля замежных інвестараў у краіне. Хлебазаводу № 5 рэклама не патрэбна».

Аўтар перадачы форум на «Белсаце» Эдуард Мельнікаў найперш узгадаў пра заскрэчанасць зусім бяскрыўднай інфармацыі кшталту «колькі булачак выпеклі ці колькі настаўнікаў у Мінску».
Разам з тым ён гаварыў і пра вялікую ляноту ў СМІ. Маўляў, дзяржаўныя СМІ не капаюць глыбей, каб чаго лішняга не накапаць, недзяржаўныя — бо лічаць гэта бессэнсоўным.
«Чаму не рэгіструюць «Белсат» у Беларусі?» — здаецца, гэтае пытанне Мельнікава так і павісла ў цішыні.
Сам Эдуард Мельнікаў таксама пакрытыкаваў і якасць «Белсата».
Выступ палкоўніка запаса, сябра «Справядлівага свету» Мікалая Петрушэнкі быў звышэмацыйны. «Вайна ідзе. І будзе ісці да пераможнага канца. І пераможаных будуць судзіць па законах ваеннага часу», — адны смяяліся, другія апладзіравалі.

«Чаму згаданы Якубовіч не прыехаў на пахаванне Яніны Паляковай?» — цяпер ужо на словах Петрушэнкі ніхто не смяяўся.

Узгадаў Вадзім Гігін нядаўняе пытанне журналісткі «НН» Аксаны Рудовіч да Аляксандра Лукашэнкі. «Яна прыйшла не пытанне задаваць, а паказаць, якая смелая.
Ці павінны журналісты так сябе паводзіць? Сумняюся».

Марына Сакалова з Інстытута гісторыі паспрабавала абараніць журналістаў, сказаўшы, што не толькі карэспандэнты не ўмеюць задаваць пытанні, але часта іх суразмоўцы не ўмеюць даваць на іх адказы. «Я не злуюся на журналістаў, калі мае словы неяк не так перадалі, а разумею, што мне трэба яшчэ папрацаваць яшчэ з гэтым тэзісам, каб ён быў больш ясны».

Блогер Арына Лісецкая спрабавала прымяніць «дамскі тролінг» у дачыненні Вадзіма Гігіна. Нявінным галасочкам і з шчырымі вачыма яна пыталася ў рэдактара «Беларускай думкі», ці «былі мішкі» 4 ліпеня? Намёк на публікацыю Вадзіма Францавіча, дзе ён адмаўляў шведскі дэсант.

«Пачытайце мой артыкул, — Гігін быў лаканічны. — Пачытайце чацвёрты пункт. Вы чытаць умееце?».

Яшчэ Лісецкая выведала, чаму Гігін час ад часу моршчыўся, калі слухаў выступоўцаў. «Вы б з маім ростам два метры тут пасядзелі. Каленкі ўпіраюцца ў тумбачку. Чыста пытанне камфорту».

Яшчэ Вадзім Гігін назваў галоўнага рэдактара «Народнай волі» Іосіфа Сярэдзіча «геніяльным прапагандыстам». Таксама стаў абараняць «старшынь райвыканкамаў», у якіх галовы іншым забітыя, а не адказамі на пытанні журналістаў, тым больш і падказаць амаль няма каму, апроч кіраўніка ўпраўлення па ідэалогіі.

Напрыканцы гутарка пайшла не толькі пра журналістыку, але і пра палітыку. Удзельнік праекта «Цытадэль» Аляксандр Шпакоўскі прапанаваў дзяржаве фінансаваць палітычныя партыі, у тым ліку апазіцыйныя, каб яны не шукалі грашовай дапамогі ў іншых краінах.

Вадзім Гігін з гэтым не пагадзіўся, хаця сказаў, што падобныя думкі выказвае першы сакратар КПБ Карпенка.

«Вы прапагандысты ці журналісты?» — папытаўся намеснік старшыні Партыі БНФ Ігар Лялькоў ва ўдзельнікаў дыскусіі.

Малішэўскі ад пачатку пазіцыянаваў сябе як «антыжурналіста». Тым не менш, ён выказаў цікавую прапанову з амерыканскага досведу, калі пры СМІ ёсць адмысловы амбудсмен, які сочыць за працай, крытыкуе, яго ніхто не любіць. «Я гатовы быць такім амбудсменам для любой рэдакцыі», — прапанаваў Віктар.

«Я — журналіст», — адказаў Быкоўскі.

«Я — публіцыст», — гэта адказ Гігіна.

Дазваляў сабе рэдактар «Беларускай думкі» і жарты. Напрыклад, прапанаваў абвесціць Партыю БНФ, як герб Пагоня, гісторыка-культурнай каштоўнасцю, якая абараняецца дзяржавай. БНФ жа праходзяць у школьных падручніках. Зрабіць на Чарнышэўскага музей БНФ, можа нават фінансаваць».

Сустрэча працягнулася дзве гадзіны. Наўрад ці яна дала канкрэтныя адказы на пытанне: «Як пераадолець інфармацыйную вайну». Але тут галоўнае, што

прадстаўнікі розных бакоў змаглі адкрыта падыскутаваць і выказаць свае меркаванні. «Ліберальнаму клубу» за тое мерапрыемства безумоўны плюс.

Матэрыял падрыхтаваны ў партнёрстве з арганізацыяй Index on Censorship.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?