Пра гэта паведаміў дырэктар Інстытута генетыкі і цыталогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Аляксандр Кільчэўскі 8 лютага на пасяджэнні круглага стала ў Мінску.

Паводле яго слоў, стварэнне банка ДНК будзе садзейнічаць захаванню біяразнастайнасці, а таксама пашырыць магчымасці для міжнароднага супрацоўніцтва беларускіх вучоных, атрымання камерцыйнай выгады для краіны. Так, падлічана, што захоўванне аднаго ўзору ДНК і шматразовае яго выкарыстанне дае эканомію каля 130 долараў. На сёння ў Інстытуце генетыкі і цыталогіі ўжо захоўваюцца 7 тыс. 912 узораў ДНК, у тым ліку такія запатрабаваныя іншымі краінамі, як узоры ДНК беларускіх зуброў.

Як сказаў Кільчэўскі, для стварэння нацыянальнага банка ДНК неабходнае асобнае памяшканне і спецыяльнае абсталяванне. Так, узоры ДНК павінны захоўвацца ў спецыяльным маразільніку пры тэмпературы мінус 180 градусаў.

Як зазначыў спецыяліст, інстытут ужо пачаў рэалізацыю праекта па стварэнні нацыянальнага банка ДНК. Ён павінен быць створаны ў найбліжэйшыя гады.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?