Дзясяткі тысяч чалавек выйшлі на вуліцы сталіцы Туніса для ўдзелу ў пахаванні лідара апазіцыі Чакры Белаіда. Натоўп абкружыў ваенны грузавік, у якім знаходзіцца труна Белаіда, загорнутая ў чырвона-белы дзяржаўны сцяг.

«Прысутнічае шмат вайскоўцаў, каб прадухіліць любыя сутыкненні паміж дэманстрантамі. Мы больш за ўсё турбуемся, што могуць быць ахвяры, якія зноў штурхнуць Туніс у гвалт і нявызначанасць», -- паведамляе Аль-Джазіра.

Некаторыя ўдзельнікі працэсіі выкрыкваюць лозунгі супраць лідара кіруючай партыі «Ан-Нахда» Рашыда Ганушы.

Дэманстранты скандуюць «Ганушы -- забойца і злачынца», «Туніс будзе свабодным» і «Не тэрарызму».

Адзін з кіраўнікоў апазіцыйнага «Народнага фронту Туніса» і генеральны сакратар Дэмакратычнай патрыятычнай партыі Чакры Белаід, які быў перакананым свецкім супернікам ўрада ўмераных ісламістаў, памёр у мінулую сераду ў шпіталі ад кулявых раненняў, атрыманых ім ля ўваходу ў свой дом у сталіцы краіны. Пасля яго смерці ў «калысцы арабскай вясны» зноў пачаліся шматтысячныя акцыі пратэсту.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0