Міхаіла Мясніковіча сустракаў старшыня Гродзенсага аблвыканкама Сямён Шапіра. Фота Віталія Дзярнейка, «Вечерний Гродно».
Гродзенскі блог s13.ru піша, што двор аднаго з дамоў на вуліцы Дзяржынскага перад прыездам прэм'ера ачысцілі ад аўто. Фота Ігара Квазі.
Гродзенскі блог s13.ru піша, што двор аднаго з дамоў на вуліцы Дзяржынскага перад прыездам прэм'ера ачысцілі ад аўто. Фота Ігара Квазі.
У студзені Мясніковіч наведваў Баранавічы. Фота Людмілы Пракопавай «Intex-press».
8 лютага прэм’ер-міністр Міхаіл Мясніковіч наведаў у Гродне рэспубліканскі семінар-нараду «Індустрыяльнае індывідуальнае жыллёвае будаўніцтва «Пад ключ». У прыватнасці, кіраўнік урада азнаёміўся са спецыфікай будаўніцтва і эксплуатацыі энергаэфектыўных жылых дамоў.
Як гэта водзіцца ў Беларусі, візіт высокага госця абярнуўся пэўнымі нязручнасцямі для простых грамадзян.
Гродзенскі блог s13.ru паведамляе, што каля аднаго з дамоў на вуліцы Дзяржынскага, побач з якім да 2014 года пабудуюць чарговы энергаэфектыўны жылы дом, з учорашняга вечара жыхары не маглі прыпаркаваць аўто ў двары. Каля дома цэлую ноч дзяжурылі супрацоўнікі ДАІ, каб ніхто з мясцовых не паставіў машыну ля пад'езда.
«Учора выпадкова звярнуў увагу, што асфальт ад снегу ачышчалі як на выставу. Так і апынулася», — піша адзін з чытачоў блога ў каментарах да паведамлення.
Газета «Вечерний Гродно», якая асвятляла візіт Мясніковіча, папярэдзіла сваіх чытачоў пра магчымае перакрыццё руху ў цэнтры горада ў абед і ўвечары.
Выданне дадае таксама, што ўвечары Мясніковіча чакае афіцыйнае адкрыццё адноўленага Тэатра лялек і спектакль «Пікавая дама».
Перакрытыя вуліцы і пачышчаны перад візітам высокіх гасцей асфальт — такая карціна знаёмая і жыхарам Баранавічаў. У студзені туды таксама наведваўся Міхаіл Мясніковіч. Пра той прыезд падрабязна пісала газета «Intex-press».
«Гэта высокая персона ... А ў вас фотаапарат з тэлеаб'ектываў ... Ідзіце фатаграфуйце ... птушак!» — супрацоўнік міліцыі не дазволіў карэспандэнту выдання сфатаграфаваць прэм’ера.
Цяпер у Баранавічах чарговы аўрал — гэтым разам тут рыхтуюцца да візіта Аляксандра Лукашэнкі.