Карціна, праца над якой доўжылася амаль 10 гадоў, складаецца з васьмі эпізодаў жыцця папулярнага героя народных легенд і казак.Добрасардэчны, кемлівы і безжурботны Несцерка разам са сваімі сябрамі, катом і сабакам, то ператварае гліняныя чыгуны ў цымбалы, то прастадушна губляе багацце, то хітрасцю перамагае
«Усё было зроблена на аснове беларускіх народных казак, дзе велізарная колькасць мудрасці. І добра б, калі б пра гэту мудрасць ведалі не ў канцы жыцця, а ўсё ж у пачатку, —сказаў Волчак. — Ёсць рэчы важнейшыя, чым грошы. І пра гэта, увогуле, фільм».
Стужка разлічана ў першую чаргу на дзяцей, якіх стваральнікі фільма заклікаюць «не толькі забаўляцца, але і чамусьці вучыцца».
Анімацыйны фільм «Прыгоды Несцеркі» зняты на беларускай і рускай мовах, бо асноўны рынак, дзе ён можа атрымаць камерцыйны поспех, — расійскі.Акрамя таго, карціна можа транслявацца з англійскімі субцітрамі, што дае магчымасць прадстаўляць яе на замежных фестывалях.
Акцёр Аляксандр Кашпераў, які агучваў ролю Несцеркі, падзяліўся сваімі ўражаннямі аб працы над фільмам: «Самае складанае было — дагадзіць Волчаку як рэжысёру. Ад валявога рашэння рэжысёра ішоў і характар героя».
Прэм’ерны паказ фільма запланаваны на сакавік. Што датычыцца даты выхаду на шырокі экран, то гэта пытанне пакуль не вырашана.
Першы беларускі поўнаметражны анімацыйны фільм можна будзе ўбачыць у межах мінскага гарадскога фестывалю дзіцячых і юнацкіх фільмаў «Сакавічок» і на міжнародным фестывалі дзіцячай анімацыі «Залатая рыбка».
Цяпер Ігар Волчак пачаў працу над новым праектам — «Ронда капрычыёза», які таксама будзе ўтрымліваць элементы народнай культуры. «Гэта