У пятніцу, 8 лютага, улады Венесуэлы правялі дэвальвацыю нацыянальнай валюты — балівара.
Курс балівара, які раней складаў 4,3 балівара за долар ЗША, цяпер знаходзіцца на ўзроўні 6,3 балівара за долар. Такім чынам, дэвальвацыя валюты склала 46,5 працэнта.
Адной з мэтай дэвальвацыі з’яўляецца паніжэнне кошту экспарту і, як вынік, павышэнне яго аб’ёму.
Чорны курс даляра тым часам складае каля 18 балівараў.