Судом Крычаўскага раёна асуджана жыхарка Крычава 1961 года нараджэння па ч. 1 арт. 147 КК (наўмыснае нанясенне цяжкага цялеснага пашкоджання).

Як сказала старшы памочнік пракурора Магілёўскай вобласці Ала Кузняцова, злачынства было ўчынена ў маі 2012 года. Пасля сумеснага распівання спіртных напояў паміж мужам і жонкай завязалася бойка.

Мужчыну не спадабалася тое, як была згатаваная яго любімая страва. Ён адштурхнуў жонку, спрабуючы згатаваць яе сам. Жанчына схапіла кухонны нож і нанесла яму некалькі ўдараў у грудзі.

Суд прызнаў жанчыну вінаватай ва ўчыненні злачынства і прызначыў у якасці меры пакарання тры гады абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу. Па амністыі тэрмін пакарання ёй скарочаны на адзін год.

Прыгавор раённага суда быў абвешчаны 16 лістапада 2012 года і зараз набыў моц.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?