8 лютага ў Мемарыяльным музеі-майстэрні Заіра Азгура адбылося адкрыццё помніка беларускаму літаратару і перформеру Іллю Сіну з нагоды 20-годдзя яго творчай дзейнасці і выхаду электроннай кнігі «Сапсаваныя лялькі».

Арганізатары праекта вырашылі, што ўстанаўліваць помнікі можна і жывым людзям. Аўтарам скульптуры стаў вядомы мастак Павел Вайніцкі.

Да таго ж помнік мае гукавое суправаджэнне — шматканальную аўдыяінсталяцыю Яўгена Рагозіна.

У імпрэзе ўзяў ўдзел і сам «увекавечаны»,
якому была наканаваная роля не столькі героя дня, колькі аб’екта для мастацкіх эксперыментаў з экзістэнцыйным падтэкстам. Так,
падчас перформансу Сін выйшаў са свайго помніка.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?