Пасажырскі самалёт Cessna разбіўся ў бельгійскім аэрапорце Шарлеруа.

Як перадае RTL, паводле папярэдніх дадзеных, у выніку катастрофы загінулі 5 чалавек, у тым ліку трое дзяцей -- мяркуецца, што гэта была сям'я.

Паведамляецца, што праблемы паўсталі адразу пасля ўзлёту, пілот паспрабаваў вярнуцца ў аэрапорт, але самалёт разбіўся побач з узлётна-пасадачнай паласой.