10.02.2013 / 14:13

Адкрыццё нефармальных курсаў беларускай мовы «Мова ці кава» — Мінск, 18 лютага 11

Адкрыццё курсаў «Мова ці кава» ў Мінску адбудзецца 18 лютага, пачатак, а 19:00. Далей заняткі будуць адбывацца кожны панядзелак.

Гэта будзе аналаг такога самага «вывучэння мовы ў кавярні», якое пачалося з ініцыятывы журналісткі Кацярыны Кібальчыч у Маскве.

На першы занятак прыедзе Васіль Дранько-Майсюк, выкладчык аналагічных курсаў у Маскве. У Мінску выкладаць мову будуць: Алеся Літвіноўская (філолаг) і Глеб Лабадзенка (журналіст), час ад часу «Мову ці каву» будзе весці Андрусь Такіданг, музыкант гурту «Рэха».

Кавярня: «Дом Фішэра», пр. Незалежнасці 84а.

Набор у групу на старонцы facebook.com/MovaCiKava.

0
аа / Адказаць
10.02.2013 / 14:49
"На першы занятак прыедзе Васіль Дранько-Майсюк" Будзе далькажыкам усякім вучыць :))
0
2 аа / Адказаць
10.02.2013 / 16:04
Беларусы - сказочные тролли. Пока друг друга не загнобят - не успокоятся.
0
Беларус / Адказаць
10.02.2013 / 16:56
2 аа, вам не падабаецца мова, то не чытайце НН.
Паказаць усе каментары/ 11 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру