10.02.2013 / 15:33

Чытач: пояс за 3,5 мільёна рэальна варты такіх грошай 4

Водгук на артыкул «Беларускі пояс за 3,5 мільёна».

Сам тку паясы. Даўно. І прадаю іх. Тку па той самай тэхналогіі, па якой зроблены гэты. Існуе сістэма разліку кошту. У кожным поясе ёсць арнаментальныя ніці. Гэта тыя, што маюць колер, у адрозненьне ад нітак асновы. І кошт залежыць ад таго, колькі іх. Чым іх больш — тым пояс шырэйшы.

Адну такую нітку лічаць прыблізна за 2,5 даляры, калі яе даўжыня буде каля трох метраў. Таму, калі ўзорных нітак будзе дзесяць, то трохметровы пояс будзе каштаваць 25 даляраў, больш за дзвесьце тысячаў.
Шырыня пояса з дзесяцьцю арнаментальнымі ніткамі — каля сантыметра. Цяпер паглядзіце на гэты.
Шырыня — 8 сантыметраў, напісана. Арнаментальных нітак каля сотні.
ТАМУ ЁН І БУДЗЕ СТОЛЬКІ КАШТАВАЦЬ. Плюс нацэнка крамы.
Вы не ўявіце, які гэта аб’ём работы — зрабіць такі пояс, калі не паспрабуеце выткаць нават маленькі. Гэта амаль як выткаць сапраўдны ручнік на кроснах.
Вось пра іх ніхто не здзіўляецца, чаму яны па 400 даляраў. Прычым зроблена гэта прафесійна. Я разумею здзіўленне аўтара, але трэба проста ўяўляць, колькі каштуе сапраўдная праца. Для ранішніка можна знайсці і вузейшы паясок, замовіць майстру за не такія вялікія грошы. А гэта — цэлы велізарны твор. Можна прыдрацца да колераў, але ўсё астатняе абсалютна па-майстроўску зроблена. Таму прычынаў абурацца няма.
Гэта тое самае, што шукаючы якую-небудзь шаблю для дзіцёнка, каб ён сыграў пірата на ранішніку, знайсці сапраўдны сталёвы меч з інкруставаным лязом і разною ручкаю і здзіўляцца, што ён такі дарагі.
Проста гэта рэальна дорага.

0
Барадзед / Адказаць
10.02.2013 / 20:31
А чаму чытач перакананы, што гэта ручная праца?
0
Юра / Адказаць
10.02.2013 / 22:26
Што за савок, не падабаецца кошт не купляй, набудзь танны, кітайскі. Кожны мае права ацэньваць сваю працу як пажадае, можа майстар настолькі ганарлівы, што менш за 5000 даляраў і пальцам непаварушыць, мае права
0
Юрась Беларус / Адказаць
12.02.2013 / 09:23
Бел-чырвона-белы - куплю і за 3,5 мільёна. А зялёнкіна праца мне асабіста і дарма не патрэбна. Не гаворачы ўжо аб 3,5 мільёнах рублёў.
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру