Пераможца, другакурсніца Універсітэта транспарту Маргарыта Букшта.

Пераможца, другакурсніца Універсітэта транспарту Маргарыта Букшта.

Вераніка Чачына з Гомеля перамагла ў дзвюх намінацыях: «Прыгажосць і грацыя» і «За імкненне да перамогі».

Вераніка Чачына з Гомеля перамагла ў дзвюх намінацыях: «Прыгажосць і грацыя» і «За імкненне да перамогі».

Першай віцэ-міс стала жыхарка Кастрычніцкага Наталля Лазута.

Першай віцэ-міс стала жыхарка Кастрычніцкага Наталля Лазута.

Пераможца інтэрнэт-галасавання і ўладальніца тытулу «Другая віцэ-міс» — Анастасія Кузняцова з Веткі.

Пераможца інтэрнэт-галасавання і ўладальніца тытулу «Другая віцэ-міс» — Анастасія Кузняцова з Веткі.

Былі і мужчыны мадэлі, праўда, па-за конкурсам: дэманстрацыя калекцыі фабрыкі «Камінтэрн».

Былі і мужчыны мадэлі, праўда, па-за конкурсам: дэманстрацыя калекцыі фабрыкі «Камінтэрн».

Баяніст Віталь Варанко.

Баяніст Віталь Варанко.

Танцоры з Trend Deluxe паказалі антычнае шоу.

Танцоры з Trend Deluxe паказалі антычнае шоу.

Выступаў у Гомелі і Litesound.

Выступаў у Гомелі і Litesound.

У Гомелі 9 лютага прайшоў конкурс прыгажосці і грацыі «Прыгажуня Палесся».
Яго арганізаваў цэнтр моды і прыгажосці «Крыштальная німфа» пры падтрымцы генеральнага партнёра мерапрыемства гомельскага ВА «Крышталь».

Квіткі на мерапрыемства каштавалі 45–55 тысяч рублёў. Зала Гомельскага гарадскога цэнтра культуры была амаль цалкам запоўненая.

Кастынгі праводзіліся ў Гомелі і некалькіх раённых цэнтрах, паведамляе БелаПАН.

У фінал конкурсу адабралі 18 прэтэндэнтак з Гомеля, Мазыра, Калінкавічаў, Кастрычніцкага, Веткі, Светлагорска і Лоеўскага раёна.
У ліку чальцоў журы былі генеральныя дырэктары прадпрыемстваў «Крышталь» і «Камінтэрн», дырэктар — мастацкі кіраўнік цэнтра «Крыштальная німфа» Клім Андрэеў, вядомы мінскі стыліст, дырэктар салона прыгажосці «Мусон» Аляксандр Кірынюк.
Удзельніцы конкурса выходзілі на подыум у купальніках ад «Мілавіцы», вясельных сукенках, а таксама ў строях ад найлепшых беларускіх дызайнераў —
O.Jen, Historia Naturalis, Natasha TSU RAN і Papilio.

Пакуль дзяўчаты мянялі строі, гледачоў забаўлялі хлопцы з групы Litesound (удзельнікі мінулагодняга «Еўрабачання»), гурт «Ямайка», гомельскі джаз-бэнд Vasabi Jazz Band, танцоры з Trend Deluxe ды баяніст Віталь Варанко, удзельнік «Акадэміі талентаў» ды адборачнага тура «Еўрабачання-2013».

Прыгажуняй Палесся была прызнаная гамяльчанка, студэнтка-другакурсніца Беларускага дзяржаўнага універсітэта транспарту Маргарыта Букшта.
Першай і другой віцэ-міс сталі жыхарка Кастрычніцкага Наталля Лазута і Анастасія Кузняцова з Веткі. У якасці галоўных прызоў яны атрымалі каштоўныя ўпрыгажэнні ад прадпрыемства «Крышталь».
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?