Галоўны канцэрт адбудзецца ў суботу, 28 ліпеня.
У часе фэсту, які пачаўся 23 ліпеня, прафэсійныя музыкі даюць майстар‑класы для аматараў. Фэст праходзіць у мястэчку ўпятае. Яго ладзяць манахі‑францішканцы, якія апякуюцца івянецкім касьцёлам Сьвятога Міхала.
Сёлетні фэст сабраў 240 чалавек.