Напярэдадні чэмпіянату Беларусі па футболе, які пачнецца 30 сакавіка, грамадзянская ініцыятыва «Справаводства па-беларуску!» звярнулася да футбольных клубаў з прапановай пашыраць выкарыстанне беларускай мовы.

Актывісты прапануюць кіраўніцтву клубаў пісаць па-беларуску прозвішчы гульцоў на спартыўнай вопратцы, праводзіць на роднай мове гукавое і візуальнае суправаджэнне матчаў, а таксама прэс-канферэнцыі, стварыць версіі сайтаў клубаў на беларускай мове.

Як паведаміў каардынатар ініцыятывы «Справаводства па-беларуску!» Ігар Случак, футбол у Беларусі — гэта спорт, які прыцягвае многіх людзей, уплывае на фармаванне патрыятычнага склада характару, любові да радзімы, аб’ядноўвае народ — беларусаў, родная мова якіх — беларуская.

«Рэалізацыя нашых прапаноў не пацягне вялікіх матэрыяльных выдаткаў з боку клубаў, але дазволіць павысіць патрыятызм сярод беларусаў, пашырыць выкарыстанне роднай мовы, павялічыць цікавасць да чэмпіянату», — лічыць каардынатар грамадзянскай ініцыятывы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?