Зборная Нігерыі перамагла ў Кубку афрыканскіх нацый. У фінале ў Ёханэсбургу — турнір праходзіў у ПАР — «суперарлы» перамаглі зборную Буркіна-Фасо з лікам 1:0.

Адзіны гол забіў Сандэй Мба (45-я хвіліна) — паўабаронца нігерыйскага «Уоры Вулвза».

Нігерыя перамагла на Кубку Афрыкі ў 1980-м і 1994-м гадах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0