Каб перамагчы ў жніве 2012 года, механізатар Д.Болтач вырашыў сапсаваць камбайны сваіх канкурэнтаў.

Увосень 2011 года — пасля заканчэння жніва і задоўга да пачатку кампаніі 2012 года — ён таемна насыпаў у гарлавіны аліваправодаў іхных камбайнаў John Deere абразіўны пыл і габлюшку ад наждака. Аднак усё гэта высветлілася пазней, пры расследаванні крымінальнай справы, распачатай паводле факта пашкоджання маёмасці на асабліва буйную суму. Пры запуску камбайнаў увесну 2012 года яны абодва зламаліся.

Механізатар-шкоднік працаваў на старым камбайне беларускай вытворчасці і ведаў, што шчасліўчыкаў на «Джон Дзірах» яму не абагнаць.

Шкода перавысіла 180 млн рублёў (21 тысячу даляраў). Спачатку падазраваны пакаяўся перад калектывам і нават падпісаў пратакол прыходу з пакаяннем. Але потым ад сваёй датычнасці да злачынства адмовіўся. Віну падазраванага, аднак, пацвердзілі крыміналістычная экспертыза часцінак абразіву і габлюшак ды іншыя неабвержныя доказы.

Камбайнёр прысуджаны да пяці гадоў абмежавання волі: да суда ён часткова сплаціў шкоду на суму 100 млн рублёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?