Пра гэта паведамляе «Камерсант» са спасылкай на крыніцу, блізкую да адміністрацыі ЗША.

«Для нас перавагі такога кроку відавочныя. Калі Масква адмовіцца разглядаць гэтую прапанову, Белы дом можа паспрабаваць заручыцца падтрымкай 2/3 сенатараў і пачаць скарачэнне ўзбраенняў ў аднабаковым парадку», — заявіла крыніца.

Паводле дадзеных газеты, прапанову ЗША аб дадатковым скарачэнні арсеналаў падчас візіту ў Маскву ў аўторак павінная агучыць намеснік дзяржсакратара ЗША Роўз Гетэмюлер.

«Камерсант» адзначае, што пра гатоўнасць ЗША абмяркоўваць дадатковае скарачэнне ядзерных арсеналаў віцэ-прэзідэнт Джо Байдэн паведаміў кіраўніку МЗС Расіі Сяргею Лаўрову падчас сустрэчы ў Мюнхене 2 лютага.

Паводле крыніцы выдання ў амерыканскім Белым доме, прапанова была сустрэтая «вельмі прахалодна».

«У Расіі асцерагаюцца, што такі крок выкліча абурэнне вайскоўцаў і прадстаўнікоў ВПК, якім паабяцалі грошы на стварэнне цяжкай балістычнай ракеты SS-27», — растлумачыў суразмоўца «Камерсанта».

Тым не менш, паводле дадзеных газеты, амерыканская дэлегацыя паспрабуе пераканаць Маскву ў тым, што новае скарачэнне дазволіць ЗША і Расіі штогод эканоміць да $8 млрд. На думку прадстаўнікоў ЗША, такое пагадненне можна аформіць у якасці дадатку да дамовы СНВ або прынамсі падпісаць пратакол аб намерах.

Як адзначае выданне, асновай для прапановы стаў даклад, у складанні якога ўдзельнічалі Дзярждэп, Пентагон, Рада нацыянальнай бяспекі, Аб’яднаны камітэт начальнікаў штабаў, разведслужбы і стратэгічнае камандаванне ЗША.

Сакрэтны мемарандум акрэслівае новы спіс цэляў для стратэгічных сіл ЗША. Пачынаючы з 2000 года ядзерны арсенал краіны скараціўся амаль удвая. Зменшылася і колькасць патэнцыйных праціўнікаў ЗША, удакладняе газета.

Паводле інфармацыі «Камерсанта», з канчатковай версіі спісу цэляў выключаныя Ірак і Сірыя. Тым часам у спісе патэнцыйных мэтаў для стратэгічных сіл ЗША застаюцца аб’екты ў Расіі, Кітаі, Паўночнай Карэі і Іране.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?