Абвінавачаны — Андрэй Забабура — знаходзіцца ў клетцы на лаве падсудных. Фота радыё «Свабода».
Такім быў Уладзік Грудзьеў да таго страшнага вечара.
Суддзя абвясціла перапынак да 10.00 наступнага дня. Заўтра ў судзе павінны выступіць прадстаўнік ДАІ, які растлумачыць значэнне забараняльных знакаў на тэрыторыі школы, а таксама эксперты, якія зрабілі заключэнне пра тое, што абвінавачаны меў магчымасць экстрана затармазіць.
Хадайніцтва абароны задаволена. Працягваецца абвяшчэнне пісьмовых матэрыялаў справы.
* * *
У матэрыялах справы ёсць заключэнне экспертаў, іх вывад: кіроўца меў тэхнічную магчымасць пазбегнуць сутыкнення шляхам экстранага тармажэння.
Абарона аспрэчвае гэта заключэнне, матывуючы тым, што яно складзена на аснове некарэктна праведзенага следчага эксперыменту. Абарона хадайнічае аб выкліку ў суд экспертаў, якія склалі заключэнне, а таксама аб выкліку незалежнага эксперта.
* * *
Паводле даведкі з месца працы, абвінавачаны характарызуецца са станоўчага боку. Аднак паводле матэрыялаў справы, у 2011 годзе абвінавачаны прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці па лініі ДАІ.
* * *
Працягваецца абвяшчэнне пісьмовых матэрыялаў справы. У дзень ДТЗ абвінавачаны быў цвярозы. Зачыталі яго паказанні на следстве. Ён казаў тое ж самае, што і сёння ў судзе.
* * *
Намеснік дырэктара школы кажа, што дарога, дзе было здзейснена ДТЗ, уваходзіць у тэрыторыю школы. Тут можа ездзіць толькі спецтранспарту накшталт машыны з харчаваннем у сталовую, хуткай і г.д. Бацькоўскім аўто перасоўвацца там было забаронена.
Адміністрацыяй было вывешана аб’ява пра тое, што аўтамабіляў бацькоў на тэрыторыі школы знаходзіцца нельга.
Аказваецца, што школа звярталася ва Фрунзенскі выканкам і ДАІ з просьбай паставіць на ўездзе шлагбаум або «ляжачага паліцэйскага». Аднак школа атрымала адмовы. У тым ліку,з-за адсутнасці грошай у выканкама.
* * *
Працэс аднавіўся. Адвакат пацярпелых хадайнічае аб выкліку ў суд намесніка дырэктара школы па выхаваўчай працы і супрацоўніка ДАІ, які растлумачыць суду значэнне дарожных знакаў каля школы.
Адвакат абвінавачанага не пярэчыць супраць выкліку намесніка дырэктара школы, але выступае супраць выкліку ў суд супрацоўніка ДАІ.
Абвяшчаюцца пісьмовыя матэрыялы справы. Зачытаныя пратаколы агляду месца здарэння. Пачынаецца допыт намесніка дырэктара школы Наталлі Курсевіч.
* * *
Зноў перапынак да 14:10.
Пацярпелыя — маці, бабуля і дзядуля загінулага хлопчыка — пакуль не гатовыя акрэсліць матэрыяльныя патрабаванні да абвінавачанага і таксама запатрабаваць меруі пакарання. Яны кажуць, што скажуць пра гэта пазней.
* * *
Абвінавачаны кажа, што дарога ў школы не была асветлена. Выязджаючы, ён бачыў дзіця, але не таго хлопчыка, які трапіў пад машыну.
* * *
Абвінавачаны: тэрыторыя школы не абазначана. Ён бачыў знакі «праезд» і «стаянка забаронена». Абвінавачаны:
нягледзячы на забараняльныя знакі ў школы, лічыў, што мае права заехаць пад знак на 5 хвілін, каб высадзіць свайго сына.
Ён кажа, што дзіцяці на сваім шляху не бачыў. Пасля наезду перанёс Улада на тратуар ад задніх колаў аўтамабіля, расшпіліў яму кашулю, але пульса ў дзіцяці ўжо не было. Выклікаў міліцыю. Кажа, што ужыў экстранае тармажэнне. Як дзіця апынулася пад аўтамабілем, растлумачыць не можа.
* * *
Працэс аднавіўся. Пачаўся допыт абвінавачанага. Яго вадзіцельскі стаж — 12 гадоў. Аўтамабіль, які збіў Улада, быў спраўны. У абвінавачанага сын займаўся ў школе ў секцыі каратэ.
* * *
Абвешчаны перапынак на 15 хвілін.
* * *
Дапытваюць маладога мужчыну, які ў той вечар гуляў са сваімі дзецьмі вакол школы
«Я бачыў, што там ездзілі машыны, — кажа Андрэй Ф. — Не дазволіў сваёй дачцэ пайсці у тым кірунку.
У адзін момант пачуў удар, а потым страшны крык „Не!“.Падбег туды. Убачыў, што адбылося. Ля хлопчыка стаяў мужчына… Абвінавачаны ў той момант, калі мы падбеглі, стаяў і глядзеў на дзіцё. Я не магу дакладна сказаць, што рабіў абвінавачаны, мы глядзелі на хлопчыка. Спрабавалі яму дапамагчы… Яшчэ адзін мужчына спрабаваў рабіць дзіцяці штучнае дыханне… Абвінавачаны ўвесь час плакаў, крычаў „Чаму ўсё гэта адбылося са мной“. Пазней на месца ДТЗ прыбегла нейкая жанчына. Яна пачала аказваць медычную дапамогу. Яна мела нейкі вопыт.
Там было вельмі цёмна. Гарэў нейкі адзін ліхтарык. Каля школы стаяла ўздоўж тратуара шмат машын».
* * *
Дапытаныя двое
Першым выслухоўваюць Мацвея Мілашэўскага, 2003 года нараджэння.
Мацвей быў разам з загінулым Уладзікам Грудзьевым незадоўга да трагедыі. Расказвае, што ўвечары яны гулялі пасля ўрокаў у рухомую гульню. Па правілах трэ было ўцякаць, даганяць. Хлопчыкі гулялі так кожны дзень, настаўнікі бачылі, але заўваг не рабілі.
Мацвей перайшоў дарогу, Улад пабег услед за ім. Выйшла так, што выбег
Другі сведка, аднакласнік Жэня Субат, таксама не бачыў момант наезду.
* * *
Пацярпелымі названы Алена Грудзьева, Ала Ланковіч ды Іосіф Ланковіч — мама, бабуля і дзядуля загінулага хлопчыка.
* * *
Абвінавачаны — Андрэй Забабура — знаходзіцца ў клетцы на лаве падсудных.Ён у касцюме, увесь час стаіць, хоць суддзя неаднаразова прапаноўвала яму сесці. Ён глядзіць у падлогу, намагаючыся не сустрэцца вачыма з маці загінулага хлопчыка. У абвінавачанага двое дзяцей, яму пагражае да пяці гадоў зняволення.
* * *
Абвінавачаны не прызнаў сябе вінаватым ні па адным з пунктаў.
«З маральнага пункту гледжання я вінаваты, але па ніводным з пунктаў абвінавачвання не прызнаю», — заявіў ён.
У зале суда пачаўся допыт сведак. У прыватнасці, суд апытвае школьнікаў, якія знаходзіліся на парозе школы ў вечар 13 лістапада.
* * *
Пасяджэнне праходзіць у судзе Фрунзенскага раёна сталіцы ў адкрытым рэжыме.У зале суда, акрамя іншых, прысутнічаюць маці і сваякі загінулага хлопчыка [Уладзіслава Грудзьева], дзеці, з якімі ён гуляў у той вечар (яны выступаюць сведкамі і прыйшлі са сваімі законнымі прадстаўнікамі), а таксама каля двух дзясяткаў журналістаў.
Фота-і відэаздымкі забаронены.
Суддзя — Юлія Блізнюк. Абараняць падсуднага будзе адвакат Ігар Папкоўскі.
* * *
Адвакат хадайнічаў аб далучэнні да справы матэрыялаў аб аказанні дабрачыннай дзейнасці на адрас дзяцей, якія маюць розныя захворванні, і
Усяго дапамога была аказана на суму Br105 млн.Таксама абаронца хадайнічаў аб далучэнні да справы заключэння спецыяліста, які правёў прыватную аўтатэхнічную экспертызу, вынікі якой адрозніваюцца ад афіцыйнай. Так, па словах адваката, агляд месца здарэння быў выкананы з парушэннямі, у прыватнасці што тычыцца габарытаў транспартных сродкаў. Хадайніцтва адваката былі задаволеныя судом.
На судовым пасяджэнні прысутнічае сацыяльны педагог. Яго запрасілі ў сувязі з тым, што шэраг сведак з’яўляюцца непаўналетнімі, у прыватнасці не дасягнулі
***
- Трагедыя адбылася 13 лістапада 2012 года каля 19.00 каля мінскай школы № 23, што знаходзіцца па вуліцы Панчанкі.