У Варкуце (Расія) на шахце «Варкуцінская» адбыўся выбух. Паведамляецца пра гібель дзевяцярых шахцёраў.

Усяго на аварыйным участку ў той момант працавалі каля 20-ці гарнякоў. Чацвярым удалося выбрацца на паверхню самастойна.

Па дадзеных ратавальнікаў, пад заваламі могуць знаходзіцца восем чалавек.

Расійскія агенцтвы са спасылкай на крыніцы ў праваахоўных органах перадаюць, што 242 чалавекі з розных участкаў выйшлі на паверхню з шахты.

Шахта належыць кампаніі «Варкутавугаль», якая ўваходзіць у склад «Северсталі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?