Гродзенскі публіцыст і літаратар Алесь Чобат трапіў у бяду. Без дапамогі грамадства яму будзе складана выйсці з сітуацыі, у якой ён апынуўся, кажа пісьменніца Данута Бічэль. Яна звяртаецца да жыхароў краіны з заклікам аказаць матэрыяльную дапамогу на лячэнне і рэабілітацыю Алеся Чобата.

— У яго з вачыма праблема, левае вока атрафіравана ўвогуле. На правым воку яму рабілі аперацыю ў 2009 годзе, яно цяпер аслепла. У Гродне не змаглі яму дапамагчы, у 2-й гарадской бальніцы зрабілі няўдала аперацыю і сказалі, што мы, на жаль, бездапаможныя і далі накіраванне ў Мінск. Ён цяпер занходзіцца ў мінскім цэнтры пры 10-й бальніцы.

Там вельмі добрыя дактары, яны ратуюць яму вока.

Сродкі на дапамогу Алесю Чобату можна перадаваць праз Дануту Бічэль.

Алесь Чобат — аўтар кніг «Год», «Новая Галілея», «Ты не самотны…», «Крэсы» і шматлікіх гісторыка-псіхалагічных эсэ, апавяданняў, хронік і біяграфій. Ён належыць да Саюза беларускіх пісьменнікаў. Жыве ў Скідзелі.

Звяртацца да спадарыні Дануты Бічэль па тэлефонах: +375 (33) 622-08-11, +375 (152) 74-55-16.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?