11.02.2013 / 15:10

Сталіцай «Дажынак-2013» стане Жлобін 4

Рэспубліканскі фестываль-кірмаш працаўнікоў вёскі «Дажынкі-2013» пройдзе ў другой палове верасня ў Жлобіне і Жлобінскім раёне Гомельскай вобласці. Адпаведнае распараджэнне А. Лукашэнка падпісаў 8 лютага.

Для падрыхтоўкі і правядзення фестывалю-кірмашу ўтвораны арганізацыйны камітэт пад старшынствам намесніка прэм’ер-міністра Беларусі Міхаіла Русага.

Арганізацыйнаму камітэту даручана ў двухмесячны тэрмін зацвердзіць план мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і правядзенню фестывалю-кірмашу.

0
віКніК / Адказаць
11.02.2013 / 17:11
цікава. колькі на гэты раз будуць каштаваць нам іхнія забавы нагадаю. што за 10 год кошт дажынак узрос з 10 млрд. да 1 трлн.
0
мясцовы2 / Адказаць
11.02.2013 / 17:35
Жлобін не шкада. Там можна штогод Дажынкі рабіць
0
Кнехт / Адказаць
11.02.2013 / 19:09
Жлобін - пітомнік плюшавых мішак! Гэта ж снайпераў на іх не набярэшся!
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру