Рабочы візіт Аляксандра Лукашэнкі ў Расійскую Федэрацыю пачаўся 11 лютага.
У ходзе тэлефоннай размовы, якая адбылася напярэдадні, прэзідэнт Расійскай Федэрацыі Уладзімір Пуцін запрасіў Аляксандра Лукашэнку наведаць Сочы і азнаёміцца з ходам падрыхтоўкі да Алімпійскіх гульняў 2014 года, паведамляе прэс-служба Лукашэнкі
Плануецца, што кіраўнік беларускай дзяржавы агледзіць спартыўныя і іншыя аб'екты інфраструктуры, наведае міжнародныя спаборніцтвы, правядзе шэраг працоўных сустрэч. Там жа Лукашэнка правядзе кароткачасовы адпачынак.