Пасля ўдзелу ў шоу ў Сочы, прысвечаным пачатку зваротнага адліку да адкрыцця Зімовай алімпіяды 2014 года, знакаміты фігурыст Аляксей Ягудзін назваў будучую алімпійскую сталіцу памыйніцай.
«Падводжу вынік: Сочы — памыйніца і хамства!!!! І тут пройдзе зімовая алімпіяда?!?!?!?! PS Былі і станоўчыя моманты, вядома, але іх было мала!» — напісаў у Твітары алімпійскі чэмпіён 2002 года ў адзіночным катанні.
У адказ на каментар карыстальніка RonaMcKelly, што і Лондан за год да пачатку Алімпіяды выглядаў, як суцэльная будпляцоўка, Ягудзін заўважыў, што будоўля і памыйніца — не адно і тое ж.
У інтэрв’ю газеце «Советский спорт» ён патлумачыў, што яго засмуцілі не спартовыя аб’екты («Я нават не на 100, а на 200 адсоткаў упэўнены, што з імі як раз усё будзе ў парадку»),
а «смецце і бруд у тых месцах, што з Алімпіядай не звязаныя».
Як падкрэсліў спартсмен, ён ганарыцца тым, што Алімпіяда пройдзе ў Расіі, але яму крыўдна. «Поўдзень Расіі — гэта сапраўдны скарб не горш Блакітнага Берага, але мы абсалютна не думаем пра яго добраўпарадкаванне. Я быў уражаны тым, што ўбачыў. Яшчэ можна зразумець, калі ў запаскуджаным стане знаходзяцца іншыя месцы, але не поўдзень нашай краіны — з такім кліматам, з такімі ўмовамі для лячэння розных хваробаў!» — заявіў ён.
Былы трэнер Ягудзін і давераная асоба Уладзіміра Пуціна на выбарах 2012 года Таццяна Тарасава, наадварот, адгукнулася аб алімпійскім Сочы ў найвышэйшай ступені.
«Там вельмі класна, там такія цудоўныя палацы спорту, лёд фантастычны! І хакейны каток такі прыгожы, а наш [Лядовы палац для фігурнага катання] проста прыгажун! Там так утульна сядзець, там такая чаша зручная, прыгожая!» — заявіла Тарасава ў пятніцу ў эфіры праграмы Першага канала «Вячэрні Ургант», перадаўшы будаўнікам «нізкі паклон».
Адказваючы на пытанне вядучага адносна ўсяго астатняга, Тарасава прызнала, што смецця і бруду ў Сочы хапае, але выказала надзею, што парадак навядуць.