11.02.2013 / 16:19

Намеснік старшыні Мінгарвыканкама Васільеў асуджаны на 14 гадоў 5

Былы першы намеснік старшыні Мінскага гарвыканкама Ігар Васільеў, які абвінавачваўся ў атрыманні хабару, прысуджаны да 14 гадоў пазбаўлення волі.

Прысуд быў сёння абвешчаны ў Мінскім абласным судзе.

Былы буйны чыноўнік абвінавачваўся ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч. 3 арт. 430 КК (атрыманне хабару асобай, якая займае адказнае становішча, у асабліва буйным памеры).

Паводле следства, Васільеў быў затрыманы супрацоўнікамі КДБ 6 ліпеня гэтага года па падазрэнні ў вымагальніцтве хабару ў 500 тысяч даляраў ЗША ў прадстаўнікоў чэшскага інвестара за спрыяльнае вырашэнне пытання, якое ўваходзіць у кампетэнцыю чыноўніка і звязанага з заключэннем інвестыцыйнай дамовы на будаўніцтва пад Мінскам смеццеперапрацоўчага завода. Перадача грошай павінна была ажыццяўляцца двума часткамі па 250 тыс. даляраў. Васільева затрымалі ў службовым кабінеце пасля атрымання першай часткі хабару.Віну ў атрыманні хабару Васільеў у судзе не прызнаў.

Дзяржабвінаваўца папрасіў суд прысудзіць Васільева да 15 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці.

0
Гопник / Адказаць
11.02.2013 / 16:43
Ждем когда так же "уйдет достойно" и Ладутько, по примеру мэра Гомеля Пилипца
0
Піліп ІІ, гішаньскі кароль / Адказаць
11.02.2013 / 18:22
Ня ў першы раз наш самы справядлівы суд прыгаворвае да 14-15 гадоў зладзеяў. А пройдуць 2-3 гады, і за добрыя паводзіны выйдзе чыноўны зэк на волю. Адкат ужо пайшоў да сям'і, у чым можна не сумнявацца, ведаючы норавы гэтага шклоўскага двара. Шпектакля разыграная. Праз хуткі час законны вор ізноў будзе ў законе!
0
Richtigman / Адказаць
11.02.2013 / 18:48
Вина не в том,что он -жаднился; А,в том: что с папой- не делился!
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру