Дэмакратычныя арганізацыі плануюць правесці ў Мінску шэсце і мітынг да Дня Волі 25 сакавіка.
Пра гэта гаварылася 11 лютага на пасяджэнні аргкамітэта па правядзенні мерапрыемства.

Было прапанавана арганізаваць вулічнае мерапрыемства ў нядзелю, 24 сакавіка.

Прапаноўлася, у прыватнасці, прызначыць збор удзельнікаў на пляцоўцы каля Акадэміі навук, а ў выпадку працягу там будаўнічых работ — на плошчы Калініна.

Лідар Партыі БНФ Аляксей Янукевіч прапанаваў паспрабаваць падаць заяўку на правядзенне мітынгу на плошчы Якуба Коласа.

Аднак удзельнікі аргкамітэта прыйшлі да высновы, што, верагодна, варта падаваць заяўку на правядзенне мітынгу на плошчы Бангалор,
бо правядзенне акцыі ў такім фармаце мае вялікія шанцы на задавальненне з боку мінскіх улад.

Намеснік старшыні Руху «За Свабоду» Юрый Губарэвіч прапанаваў не абмяжоўваць фармат акцыі толькі вулічнымі мерапрыемствамі. Паводле яго меркавання, на другую палову дня можна арандаваць залу, напрыклад у ДК МТЗ, дзе правесці мерапрыемствы ў святочным фармаце са зваротамі да грамадства і канцэртам.

Адказны сакратар аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Дзяніс Садоўскі, у сваю чаргу, прапанаваў 25 сакавіка, непасрэдна ў Дзень Волі, правесці канферэнцыю, прысвечаную значнасці гэтай даты для Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?