3 жніўня ў межах кампаніі канцэрт у Горадні дасьць гурт з Гішпаніі Ictus. Разам з музыкамі з Пірэнеяў, перад гарадзенцамі выступяць легенда гарадзенскага андэграўнду гурт DEVIATION і малады панк‑гурт HATRED.

Гішпанскі гурт Ictus гэта неакраст з прысмакам гішпанскага металу. Агрэсіўна экспрэсіўная музыка поўная экстрэмальных рытмаў і шчырых тэкстаў, прасякнутых любоўю да прыроды, да ўсяго натуральнага, да ўсяго таго, што сённяшні тэхнагенны свет спрабуе канчаткова разбурыць і знішчыць, падпарадкаваць логіцы простага эканамічнага зыску. Бескампрамісная музыка ў спалучэнні з напаўлірычнымі тэкстамі стварае непаўтаральны эфект.

Hatred — малады, але дасьведчаны гарадзенскі скрым‑панк гурт з сацыяльнай лірыкай, жорсткімі гітарнымі рыфамі і бескампраміснымі барабанамі.

3 жніўня, пятніца, 19.00, Будзёнага 48а, зала ва ўнутраным дворыку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?