11.02.2013 / 20:12

Любоў Кавалёва стала Чалавекам года Віцебска-2012 10

Згодна вынікаў галасавання, якое праводзіла інтэрнэт-выданне «Народныя навіны Віцебска», Чалавекам года Віцебска-2012 абралі Любоў Кавалёву — маці асуджанага за тэракт у мінскім метро і расстралянага ў сакавіку 2012 года Уладзіслава Кавалёва.

Гэтая жанчына не пакінула змагацца за свайго сына і пасля выканання прысуду. Зараз яна дамагаецца выдачы цела растралянага Уладзіслава Кавалёва, дагэтуль ёй вярнулі нават не ўсе яго асабістыя рэчы. Разгледзіўшы заяву спадарыні Кавалёвай, Камітэт па правах чалавека ААН знайшоў, што ў адносінах да яе сына былі парушаныя права на жыццё і абарону, прэзумпцыя невінаватасці і справядлівага судовага разбіральніцтва, права перагляду судовага рашэння. Таксама, на думку Камітэта, Беларусь парушыла шэраг палажэнняў Пакта пра грамадзянскія і палітычныя правы.

У сёлетнім галасаванні прынялі ўдзел 839 чалавек. За Любоў Кавалёву было аддадзена 293 галасы, і, такім чынам, яна набрала 35%.
На другім месцы апынуўся вядомы віцебскі актывіст Сяргей Каваленка, які атрымаў 24% галасоў.

«Народныя навіны Віцебска» вызначылі найвыбітнейшую асобу горада пяты раз. У папярэднія гады званнем «Чалавек года Віцебска» былі ўганараваныя бізнэсмен і культурны дзеяч Гарык Аганджанян (2011), студэнтка ЕГУ Кася Сцяпанава (2010), старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Косінец (2009 год), «Міс Беларусь» Вольга Хіжынкова (2008 год).

0
аа / Адказаць
11.02.2013 / 20:49
Нешта ў "Народных навінаў" гэтых з мовай цяжка.
0
zolak / Адказаць
11.02.2013 / 20:56
Любоў Кавалёва — адна з тых, хто зараз вядзе адлік часу ад 11.04.2011 ...22 месяцы таму адбылася трагедыя ў Мінскай падземцы ...11 месяцаў таму ЛК атрымала паведамленне аб тым, што яе сына прыкончылі... «попел Клааса» грукаецца ў яе сэрца © жадаю ёй быць падтрыманай
0
віКніК / Адказаць
12.02.2013 / 22:10
ну і каўбасіць гэтыя "Народныя навіны" - ад Каінца - да Кавалёвай
Паказаць усе каментары/ 10 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру