Малады эпатажны гурт «Аны » з пасёлка Акцябрскі, што на Гомельшчыне, грае, паводле ўласнага вызначэння, «калгасны рок». Назва гурту — гэта займеннік «яны», толькі на трасянцы. Дарэчы, частку песень музыканты таксама спяваюць на трасянцы і заўсёды іранізуюць з нашай рэчаіснасці.

Глядзіце запіс адной з песень з рэпетыцыі гурту ў прыватным доме. Відэарэпартаж пра музыкантаў з Акцябрскага з’явіцца на НН у хуткім часе.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?