Беларусь рашуча асуджае правядзенне 12 лютага Карэйскай Народнай Дэмакратычнай Рэспублікай чарговага, трэцяга па ліку, ядзернага выпрабавання, ажыццёўленага ў парушэнне шэрагу рэзалюцый Рады бяспекі ААН.
Аб гэтым гаворыцца ў заяве беларускага знешнепалітычнага ведамства, размешчанай на яго сайце.
«Гэтае дзеянне з боку КНДР уяўляе сабой сур’ёзную пагрозу для міру і бяспекі ў рэгіёне Паўночна-Усходняй Азіі і за яго межамі, — падкрэсліваецца ў заяве.
— Беларусь мяркуе, што КНДР трэба неадкладна вярнуцца ў прававое поле і забяспечыць выкананне Дагавора аб нераспаўсюджанні ядзернай зброі і адпаведных рашэнняў Рады бяспекі ААН, а таксама далучыцца да Дагавора аб ўсёабдымнай забароне ядзерных выпрабаванняў».

МЗС таксама нагадвае, што Беларусь «адной з першых добраахвотна адмовілася ад права валодання ядзернай зброяй і прадэманстравала тым самым магчымасць захавання міру і стабільнасці без апоры на гэты від зброі масавага знішчэння». «Маем намер і надалей садзейнічаць умацаванню міжнароднага рэжыму ядзернага нераспаўсюджання і ядзернаму раззбраенню», — гаворыцца ў заяве.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?