28 ліпеня ў парку Чалюскінцаў у Мінску пройдзе 11‑ы турнір па футболе «Кубак Свабоды» памяці беларускага палітыка Генадзя Карпенкі. Мерапрыемства традыцыйна прымеркавана да дня прыняцця Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі.
Удзел у турніры возьмуць шэсць каманд — зборныя Аб’яднанай грамадзянскай партыі, Партыі камуністаў Беларускай, Партыі БНФ, Беларускай сацыял‑дэмакратычнай партыі (Грамада), журналістаў, а таксама каманда дэмакратычных сіл з Дзяржынскага раёна. На працягу чатырох апошніх гадоў уладальнікам кубка станавілася зборная журналістаў.
Каманды будуць раздзеленыя на дзве групы. Пасля групавога турніру па дзве лепшыя каманды сустрэнуцца ў паўфінале, пераможцы якіх і разыграюць кубак.
Спаборніцтва пачнецца ў 10.00.