Падчас зімовых улікаў дзікіх жывёл у Белавежскай пушчы налічылі 456 зуброў, што на 35 больш, чым у 2012 годзе.Аб гэтым паведаміў начальнік аддзела біялагічнай разнастайнасці упраўлення біялагічнай і ландшафтнай разнастайнасці Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Беларусі Аляксандр Гіраеў.
Улік зуброў праводзіўся візуальным метадам: кожную жывёлу супрацоўнікі нацпарка павінны былі не толькі адшукаць, але і вызначыць яго пол і ўзрост. Падчас назіранняў высветлілася, што за год у пушчанскім статку з’явілася 54 зубраня.
Аляксандр Гіраеў растлумачыў, што павелічэнне колькасці зуброў у Белавежскай пушчы было дасягнута дзякуючы рэалізацыі плана па захаванні і рацыянальным выкарыстанні Белавежскай мікрапапуляцыі еўрапейскага зубра, зацверджанага рашэннем калегіі Мінпрыроды, а таксама плана мерапрыемстваў па захаванні і рацыянальным выкарыстанні зуброў на 2010–2014 гады. «Асноўныя мерапрыемствы дадзеных планаў накіраваны на паляпшэнне жыццезабеспячэння Белавежскай мікрапапуляцыі зубра шляхам правядзення комплексу біятэхнічных і
«Яшчэ ў 2005 годзе Беларусь была другой пасля Польшчы краінай у свеце па колькасці зуброў. З
а апошнія 17 гадоў колькасць зуброў у беларускіх лясах узрасла ў 2,8 разу і па стане на 1 красавіка 2012 года склала 1052 асобіны».
Прадстаўнік Мінпрыроды таксама распавёў, што, па дадзеных на 31 снежня 2010 года, ва ўсім свеце налічвалася 4430 зуброў, з іх 2786 (65,8%) знаходзіцца на волі і 1 444 (34,2%) — у вальерах.
У лясах Беларусі ў канцы 2010 года налічвалася 1015 зуброў, што складае 23% адносна ўсёй сусветнай колькасці, або 35% зуброў, якія адносна вольна жывуць у лясах.
Сёння ў Беларусі існуюць 9 мікрапапуляцый зубра.Да іх адносяцца белавежская,