На 31 ліпеня прызначана пасяджэнне Вярхоўнага суду па іску Міністэрства юстыцыі аб прыпыненні дзейнасці Партыі камуністаў Беларускай.

Гэта першая апазіцыйная партыя краіны, у дачыненні якой робіцца спроба ўжывання гэтай новай рэпрэсіўнай нормы заканадаўства.

Магчымасцю прыпыняць дзейнасць палітычных партый на тэрмін да шасці месяцаў адпаведны закон папоўніўся ўлетку 2005 года. Міністэрства юстыцыі просіць Вярхоўны суд пакараць ПКБ па максімуме — прыпыніць дзейнасць партыі на паўгода. Судовае паседжанне пачнецца а 10‑гадзіне. Інтарэсы партыі будзе прадстаўляць яе кіраўнік Сяргей Калякін.

Тым часам у Мінюст пададзеныя дакументы на рэгістрацыю Саюза левых сіл — у яго уваходзяць, апрача ПКБ, Беларуская сацыял‑дэмакратычная партыя (Грамада) і Беларуская жаночая партыя «Надзея». Гэта ўжо другая спроба афіцыйна зарэгістраваць кааліцыю. Саюз левых партый быў створаны яшчэ летась, падчас сходу ва ўкраінскім Чарнігаве. Але Мінюст палічыў парушэннем нацыянальнага заканадаўства тое, што ўстаноўчы сход адбыўся па‑за межамі краіны. Паўторная канферэнцыя адбылася у гэтым месяцы ў Мінску на офісе ПКБ.

Радыё Рацыя

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0