Першая беларускамоўная гульня для смартфонаў-андроідаўз’явілася ў кастрычніку 2012 года. PaperHell — прыгоды маленькага намаляванага чалавека — стварыла арт-студыя Pras. Гэтае слова можна перакласці як «папяровы чорцік». Герой гульні бегаў па экране і ратаваўся ад монстраў, якія падалі зверху.

Спачатку PaperHell каштаваў $1, а пасля стаў бясплатным. Ці карыстаўся ён попытам у карыстальнікаў андроідаў?

На гэты момант колькасць спамповак ужо пераваліла за 5000. Прычым найбольш прыгоды папяровага чалавека ўпадабалі амерыканцы (23% спамовак).
На другім месцы Расія (19%) і толькі на трэцім — Беларусь (12%). Пасля з вялікім адрывам ідуць Украіна, Германія, Мексіка і іншыя краіны (менш за 3%).

Што да мовы карыстальнікаў, то расійская і англійская ідуць фактычна нага ў нагу — 35% супраць 33%. Нагадаем, беларускай мовы ў інтэрнэт-краме праграм Google Play няма.

«Ніякай дадатковай рэкламы мы не рабілі, — кажа Мікалай Тамашэвіч. — Спрацавала сарафаннае радыё. Дарэчы,

траціна спамповак актыўная — значыцца, людзі карыстаюцца».

Водгукі пра PaperHell розныя. Гульня атрымала 30 ацэнак, сярэдні бал — 4,1 па 5-бальнай шкале. «Не разумее мозг, адкуль такія каментары з ацэнкамі, гульня адстой», — пішуць адныя. «Шпілю, не адрываючыся, ужо больш за тыдзень! Усе аднакласнікі пытаюцца, дзе купіў, а я ім: пацаны, яна ж бясплатная!», — даводзяць іншыя.

Што да платнай версіі, то яна карыстаецца нашмат меншым поспехам. Гульню набылі каля 50 чалавек.
Але з сабраных $50 стваральнікам дасталася толькі палову. $25 давялося заплаціць за стварэнне рахунку ў Google Play.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?