Дзень Святога Валянціна можна святкаваць па-рознаму, напрыклад, завітаць у мінскі клуб «Цэнтр», дзе 14 лютага з вялікім канцэртам (як-ніяк матэрыял трох альбомаў) выступіць паўлегендарны гурт «Разбітае сэрца пацана».

Гэты гурт слаўны, у прыватнасці тым, спявае выдатныя песні пра агульначалавечыя каштоўнасці, але ўбачаныя праз прызму жыхара заводскіх раёнаў.

Да таго ж разам з «Разбітым сэрцам», выступіць гурт «Касіяпея», якому смела можна выдаваць званне самага эксцэнтрычнага калектыву беларускай музыкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0