А. Канькоў

А. Канькоў

Прэзідэнт федэрацыі футбола Украіны (ФФУ) Анатоль Канькоў у афіцыйнай заяве выказаў пазіцыю ФФУ наконт ідэі аб’яднанага чэмпіянату Расіі і Украіны,
паведамляе gazeta.ua

Пасяджэнне аргкамітэта аб’яднанага чэмпіянату павінна адбыцца ў Маскве 18 лютага. На пасяджэнне запрошаныя ўсе клубы Расійскай футбольнай прэм’ер-лігі і Украінскай прэм’ер-лігі. Беларусаў у чэмпіянат СНД не клічуць.

«Мяркую, што любыя дзеянні, накіраваныя на стварэнне без нашага відавочнага дазволу або дазволу ФІФА або УЕФА любых ліг або іншых аб’яднанняў клубаў, з’яўляецца беспрэцэдэнтным парушэннем палажэнняў статутаў ФІФА, УЕФА і ФФУ і будуць разглядацца ў кантэксце прымянення сродкаў дысцыплінарнай адказнасці»,
— цытуе Канькова прэс-служба ФФУ.

«ФФУ супраць разбурэння піраміды сусветнага футбола, цэласнасці і сістэмы правядзення спаборніцтваў», — адзначаецца ў заяве прэзідэнта ФФУ.

Федэрацыя, спасылаючыся на статут, паведамляе, што ў кожнай краіне можа быць створана і прызнана толькі адна асацыяцыя, якая кантралюе футбольныя спаборніцтвы.

Нагадаем, раней паведамлялася, што кіраўнік аргкамітэта чэмпіянату СНД Валерый Газаеў запросіць для ўдзелу ў турніру 36 расійскіх і украінскіх камандаў.

Супраць ідэі чэмпіянату СНД выступіў і прэзідэнт ФІФА Ёзэф Блатэр.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?