Сёньня ў судзе Маскоўскага раёну сталіцы дзесяцьцю суткамі арышту пакаралі моладзевага актывіста Зьмітра Хведарука. Хлопца затрымалі ўчора пасьля сканчэньня суду над Кастусём Лукашовым.

Ноч Хведарук правёў на Акрэсьціна. На яго склалі пратакол за нецэнзурную лаянку. Сёньня ў суд Зьмітра прывезьлі прыкладна а 11:00. Аднак не маглі знайсьці судзьдзю, якім заняўся гэтай справай. Разглядаць справу Зьмітра пачалі толькі а 18:00.

Хведарук стаў пятнаццатым актывістам апазыцыі, якога пакаралі суткамі напярэдадні акцыі 27 ліпеня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?