14.02.2013 / 14:25

«Карнікаў інтэрнэту» у Еўропу? Ну і добра! А Вы як мяркуеце? Выказвайцеся ў каментах 45

Піша Зміцер Панкавец.

Сайт «Хартыя-97» рэзка крытыкуе рашэнне АБСЕ запрасіць у Вену на канферэнцыю «Інтэрнэт-2013: выбудоўванне палітыкі па распаўсюджванні свабоды СМІ» першага намесніка начальніка Аператыўна-аналітычнага цэнтра пры Адміністрацыі прэзідэнта Уладзімір Рабаволаў.

«Галоўны карнік беларускага інтэрнэту едзе на канферэнцыю АБСЕ», — гучыць загаловак «Хартыі».

Рэдактарка сайта Наталля Радзіна кажа: «У 2010 годзе быў прыняты ўказ Лукашэнкі «Аб цэнзуры інтэрнэту», які абавязаў правайдараў весці рэгістрацыю карыстальнікаў і захоўваць інфармацыю пра аказаныя ім паслугі, а гаспадароў інтэрнэт-кафэ — правяраць пашпарты кліентаў. Кантроль інтэрнэту быў даручаны Аператыўна-аналітычнаму цэнтру (ААЦ) пры Лукашэнку», — піша Радзіна.

Сапраўды былі выпадкі блакавання незалежных сайтаў (у тым ліку «Нашай Нівы»), а таксама Фэйсбука, Укантакце, пошты ў дні выбараў і масавых пратэстаў, але здаралася гэта і да прыняцця дадзенага ўказа.

Што да ААЦ, то структуры, якія займаюцца рэгуляваннем і адсочваннем інтэрнэту, ёсць у кожнай дзяржаве, і сапраўды трацкізмам было б сцвярджаць, што Беларусі такія не трэба.

Цяпер да другога аспекта дадзенага артыкула. Радзіна напрыканцы задаецца пытаннем: «АБСЕ хочацца спытаць: як можна прадастаўляць пляцоўку карнікам?»

Паўстае даўняе складанае пытанне, ці ёсць патрэба і сэнс запрашаць беларускіх чыноўнікаў на міжнародныя сустрэчы. «Хартыя» адназначна адказвае — не.

Тое самае было з вучобай беларускіх памежнікаў і міліцыянтаў у Нямеччыне. Іншым візітамі чыноўнікаў у Еўропу. Столькі шуму паднялі вакол вучобы беларускіх сілавікоў у Нямеччыне.
Паднялі з падачы нямецкай апазіцыі (сацыял-дэмакратаў і зялёных), якія мелі свае мэты. Але без думкі пра рэальны нацыянальны інтарэс беларусаў.

«Хартыя» матывуе сваю пазіцыю тым, што чыноўнікі пускаюць пыл у вочы еўрапейцам. Наталля, няўжо вы лічыце прадстаўнікоў Захада настолькі наіўнымі, што яны адразу купяцца на словы прадстаўнікоў афіцыйнага Мінска? Няўжо вы лічыце грамадскасць Захаду настолькі наіўнай, што яна паверыць аргументам чыноўнікаў беднай, ізаляванай дзяржавы, якую дурныя рашэнні кіраўніцтва ператварылі ў васала Расіі?

Няўжо вы лічыце, што камусьці там задураць галаву гэтыя афіцэры з самымі нізкімі на ўсю Еўропу заробкамі?
Тым больш, калі побач будзе прадстаўніца «Хартыі» са сваімі контраргументамі.

Якая ж карысць ад паездак, хай сабе і на АБСЕшную гаварыльню?

Перш за ўсё ў такіх паездках чыноўнікі вучацца. Ясна, што не забаронам і рэпрэсіям. Гэта яны і без паездак умеюць.

Тое самае і са спецназаўцамі. Думаеце, яны не ўмеюць разганяць мітынгоўцаў і саджаць іх у аўтазакі? Гэтае майстэрства адшліфаванае ў іх да дасканаласці. У паездках, сустракаючыся з еўрапейскімі калегамі, яны акурат бачаць іншыя прыклады арганізацыі грамадства, іншую логіку працы спецслужбаў, магчымасць дзейнічаць цывілізавана, у рамках закона. Таму любыя такія сустрэчы ідуць на карысць Беларусі як дзяржаве і нацыі.

Тое самае тычыцца не толькі чыноўнікаў і спецназаўцаў, але і настаўнікаў, дактароў, спартоўцаў, вайскоўцаў.

Хай ездзяць у Еўропу людзі з ААЦ. Хай ездзяць у Еўропу памежнікі. Хай ездзяць у Еўропу спецназаўцы. Кепскаму яны там не навучацца.

Юрый Зісер (злева) і Уладзімір Рабаволаў у часе абеда на канферэнцыі АБСЕ. Фота Наталлі Радзінай, змешчанае ў яе Фэйсбуку.

Зміцер Панкавец

0
бульбаш / Адказаць
14.02.2013 / 14:38
Я вообще не понимаю, о каких проблемах всё время воют журналисты. Только о личных, одним хартия в заднице свербит, другим сб, третьим анлайнер. Больные люди.
0
Чаво / Адказаць
14.02.2013 / 14:39
Хай ездзяць у Еўропу спецназаўцы. ---- Да вы шо??? Вы когда-нибудь получали дубинкой по ногам? Думаю, одного хорошего удара было бы достаточно, чтобы понять, что этих людей, поездки в европу, слабее бить не научат...
0
Анонимоаз / Адказаць
14.02.2013 / 14:42
Кепскаму яны там не навучацца. **** Горбатого могила исправит. И только могила...
Паказаць усе каментары/ 45 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру