Алесь Бяляцкі пазбаўлены спатканняў, якія ён мусіў атрымаць у бліжэйшыя паўгода. Гэтую інфармацыю 13 лютага пацвердзіла адміністрацыя Бабруйскай калоніі № 2, дзе ўтрымліваецца палітвязень.

Алесь Бяляцкі падчас суда.

Алесь Бяляцкі падчас суда.

У 2012 годзе кіраўнік зачыненага ўладамі ПЦ «Вясна» быў пазбаўлены аднаго кароткатэрміновага (з трох магчымых) і адно доўгатэрміновага (з двух магчымых) спатканняў з роднымі. Пра тое, што ў новым годзе ён пазбаўлены аднаго доўгатэрміновага спаткання, Алесю Бяляцкаму стала вядома 5 лютага, а раней яму паведамілі пра пазбаўленне кароткатэрміновага спаткання.

Такім чынам, наступнае «планавае» спатканне чакае Алеся Бяляцкага толькі ў жніўні.

Праваабаронцы разглядаюць узмацненне ціску на Алеся Бяляцкага, як і іншых палітвязняў са спробай уладаў дамагчыся ад іх прашэнняў пра памілаванне, што выклікана аднаўленнем перамоўных працэсаў паміж беларускімі ўладамі і ЕС.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?