Пра карупцыю і згвалтаванні

За 2012 год колькасць карупцыйных злачынстваў знізілася на 26,4 % у параўнанні з 2011-м — з 2416 да 1779. Пра гэта заявіў намеснік генаральнага пракурора Аляксей Стук

За папярэдні год былі праведзены 636 праверак выканання антыкарупцыйнага заканадаўства. Па іх выніках завялі 87 крымінальных спраў, а 21 чалавек быў вызвалены ад займаных пасад.

Разам з тым на 21% узрасла колькасць згвалтаванняў і сэксуальных злачынстваў.

Па словах Стука, павялічылася агульная раскрывальнасць злачынстваў. Яна склала 61,2%.

Пра Статкевіча і Бяляцкага

Намеснік генпракурора выказаўся пра ўмовы ўтрымання за кратамі палітыка Мікалая Статкевіча і праваабаронцы Алеся Бяляцкага.

«Умовы ўтрымання як і ў іншых асуджаных», — заявіў Стук. І яны ўтрымліваюцца адпаведна здзейсненым злачынствам. Статкевіч меў некалькі парушэнняў, якія не абскарджваліся. Адпаведна, ён быў пераведзены ў турму.

У Бяляцкага таксама маюцца парушэнні, якія, па інфармацыі Стука, таксама не абскарджваліся.

Пра Варламава

На 15 лютага ў судзе над Сашам Варламавым зроблены перапынак. Па словах Стука, мадэльер будзе праходзіць магнітна-рэзанансную тамаграфію. Па выніках МРТ, па словах Стука, будзе вырашацца, ці працягнецца далей суд.

Пра аўто і п'яных кіроўцаў

На стадыі канчатковай распрацоўкі знаходзіцца законапраект пра канфіскацыю аўто ў п’яных кіроўцаў. Цяпер разглядаецца пытанне наконт выключэння са спісу транспартных сродкаў, што падлягаюць канфіскацыі, некаторых відаў аўто, што належаць юрыдычным асобам.

Пра катаванні

Усе заявы, што былі падзеныя ў органы пракуратуры па фактах катавання за кратамі, былі правераны. Ні адзін факт не пацвердзіўся. Людзі самі маглі правакаваць на гэта, лічыць Стук.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?