Кансорцыум кампаніі Berkshire Hathaway Уорэна Бафета і фонду 3G Capita абвясціў пра набыццё вытворцы кетчупа Heinz. Сума ўгоды, як гаворыцца ў афіцыйным прэс-рэлізе кансорцыума, склала 28 млрд даляраў.

У прэс-рэлізе гаворыцца, што сума ўгоды апынулася найбуйнейшай у гісторыі зліццяў і паглынанняў у харчовай індустрыі. Акцыянеры Heinz атрымаюць па 72,5 даляра за кожную акцыю, гэта на 20 працэнтаў больш, чым было на фондавай біржы 13 лютага, на 19 адсоткаў больш гістарычнага максімуму кошту каштоўных папераў Heinz і на 30 адсоткаў больш сярэдняга кошту акцыі на працягу года.

На прэмаркеце на Нью-Ёркскай фондавай біржы акцыі Heinz адразу пасля абвяшчэння пра ўгоду падаражэлі на 19,81%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?