ДТЗ адбылося сёння, 14 лютага, каля 19.00 па вуліцы Альшэўскага, 61.
23-гадовы малады чалавек з шасцігадовым стажам, кіруючы аўтамабілем «Рэно Лагуна» ў зоне дзеяння знака «40», рухаючыся з боку вуліцы Сердзіча ў напрамку Жудро, наехаў на пенсіянерку. Ад удару і атрыманых траўмаў пацярпелая памерла на месцы здарэння.

«Як высветлілася, жанчына 1937 года нараджэння пераходзіла праезную частку справа налева па ходзе руху транспартнага сродку па-за пешаходным пераходам, у той час як пераход знаходзіўся ў ста метрах ад здарэння.

Пенсіянерка, не азіраючыся па баках, літаральна ступіла пад колы аўтамабіля.

ДАІ звяртаецца да грамадзянаў з просьбай:

сачыце за пажылымі сваякамі, старайцеся не адпускаць іх у цёмны час сутак адных, па магчымасці суправаджаючы пры выхадзе з дома.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?