Расійскае ААТ «Кандытарскі канцэрн Бабаеўскі» прыпыніла пастаўкі прадукцыі ў Беларусь, паведамілі 15 лютага ў Беларускім дзяржаўным інстытуце метралогіі (БелДІМ).

Днямі з паведамлення на сайце Міністэрства гандлю стала вядома аб прыпыненні з 8 студзеня дзеяння двух сертыфікатаў адпаведнасці на кандытарскія вырабы, што выпускаюцца ААТ «Кандытарскі канцэрн Бабаеўскі». У якасці падставы называлася «невыкананне ўмоў пагаднення па сертыфікацыі і часовае спыненне паставак прадукцыі».

«Абодва сертыфікаты былі прыпынены ў студзені з прычыны таго, што канцэрн адмовіўся ад правядзення планавага інспекцыйнага кантролю, бо не было ў апошні час паставак прадукцыі, на якую распаўсюджваюцца сертыфікаты», — адзначылі ў БелДІМ.

У ААТ «Кандытарскі канцэрн «Бабаеўскі» каментараў атрымаць пакуль не ўдалося.

ААТ «Кандытарскі канцэрн «Бабаеўскі» — найстарэйшае кандытарскае прадпрыемства Расіі, якое ўваходзіць у холдынг «Аб’яднаныя кандытары», што складаецца з 19 прадпрыемстваў. Прадстаўнікі канцэрна неаднаразова заяўлялі аб сваіх інтарэсах у інвеставанні ў кандытарскую фабрыку «Камунарка», якая ў 2012 годзе была нацыяналізаваная разам з ААТ «Спартак».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?